Новым кіраўніком Савета Рэспублікі абралі Рубінава

24.05.2010 15:25
Архив Редакция

На паседжанні Савета Рэспублікі, які прайшоў 24 траўня, сенатары абралі новага старшыню верхняй палаты парламента Беларусі, якім стаў Анатоль Рубінаў. Яго намеснікам стаў Леанід Крупец. Анатоль Рубінаў раней займаў пасаду намесніка кіраўніка Савета Рэспублікі.

Перад сваім абраннем на пост Анатоль Рубінаў назваў найважнейшай задачай Савета Рэспублікі на бліжэйшы час садзейнічанне развіццю эканомікі краіны, а самі сенатары, на ягоную думку, павінны ў першую чаргу сканцэнтравацца на рашэнні задач, абазначаных прэзідэнтам у пасланні да беларускага народа і парламента і накіраваць свае высілкі на «садзейнічанне прыцягненню знешніх інвестыцый, а таксама на развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва», перадае БелТА.
Акрамя таго, адзначыў новы кіраўнік верхняй палаты парламента, члены Савета Рэспублікі павінны прыкласці максімум высілкаў да «вызвалення краіны ад бюракратычных путаў і ўхіленню штучных перашкодаў» для развіцця грамадства і эканомікі. 

Как вам новость?