НПЗ Беларусі за паўгады знізілі аб'ём перапрацоўкі нафты на 32%

13.07.2010 15:15
Архив Редакция

За першае паўгоддзе 2010 года беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ААТ "Нафтан" і ААТ "Мазырскі НПЗ" перапрацавалі 7,594 млн. тон нафты, што на 31,5% менш параўнальна з аналагічным перыядам 2009 года.

Вытворчасць аўтамабільнага бензіну ў краіне таксама знізілася. У студзені-чэрвені 2010 года беларускія НПЗ вырабілі 1,323 млн. тон гэтага віду паліва. Гэта на 24,4% менш, чым у студзені-чэрвені мінулага года, паведамляе беларуская служба «Радыё Свабода».

Гэта звязана з тым, што аб’ём паставак нафты з Расіі ў Беларусь знізіўся за першыя шэсць месяцаў 2010 года ў параўнанні з аналагічным паказчыкам 2009 года на 39% — ён склаў 6,464 млн. тон.