НПЗ просяць адмяніць для іх абавязковы продаж выгандляванай валюты

06.05.2011 11:03
Архив Редакция

Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы звярнуліся да Савета міністраў Беларусі з просьбай адмяніць для іх абавязковы продаж 30% валютнай выручкі. Адміністрацыі прадпрыемстваў, якія спасылаюцца на цяжкую фінансавую сітуацыю, да якой прывёў рост сусветных цэн на нафту, і на змены ўмоваў імпарту расійскай нафты, паколькі ў 2011 годзе ў яе кошт уключылі высокую прэмію расійскім нафтавікам.

Акрамя таго, НПЗ незадаволеныя памяншэннем прыбытковасці экспарту нафтапрадуктаў праз адставанне росту экспартных цэнаў на нафтапрадукты ад цаны на сыравіну, і стратным ростам продажаў паліва ўнутры краіны. Як паведаміла крыніца ў профільным ведамстве, за студзень-сакавік НПЗ працавалі ў страту, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

«Сітуацыя для іх пагаршаецца тым, што з-за імклівага росту коштаў на нафту заводам для аплаты імпартаванай сыравіны патрэбна ўсё больш валюты, якую даводзіцца купляць па рынкавым курсе», — адзначыла крыніца.

Паводле Белстату, чыстая страта нафтаперапрацоўчай прамысловасці Беларусі за першыя два месяцы 2011 года склала 228,8 млрд. рублёў (76,24 млн. даляраў), яе мелі ўсе тры арганізацыі, якія працуюць у гэтай галіне.

Рэнтабельнасць прададзенай прадукцыі, работ, паслуг гэтых прадпрыемстваў за студзень-люты склала мінус 5,4%, рэнтабельнасць продажаў — мінус 4,6%.

Как вам новость?
Головоломки