НІСЭПД: "эканамічнае самаадчуванне" беларусаў пасля выбараў пагоршылася

08.02.2011 12:03
Архив Редакция

Эксперты Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), зарэгістраванага ў Вільні, у снежні правялі параўнанне "эканамічнага самаадчування" беларусаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня з тым, якім яно было пасля выбараў 19 сакавіка 2006 года. Паводле вынікаў даследавання, "эканамічнае самаадчуванне" беларусаў паказвае прыкметнае пагаршэнне. 

Так, колькасць рэспандэнтаў, якія адзначылі, што іх матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы пагоршылася, узрасла з 12% да 16%, нягледзячы на тое, што сярэдні памер даходаў (уключаючы зарплаты, пенсіі, дапамогі і іншыя падпрацоўкі), які прыходзіўся на аднаго члена сям’і ў лістападзе павялічыліся з 119 да 200 даляраў.

Таксама сацыёлагі адзначаюць, што яшчэ больш прыкметнымі ўзрастае трывога беларусаў за будучыню: калі пяць гадоў таму 44,3% лічылі, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ў найбліжэйшыя гады палепшыцца, то сёння так думаюць толькі 30,6%.

НІСЭПД: беларусы больш спадзяюцца на «цвёрдую валюту»

Акрамя таго, паводле апытання, беларусы больш спадзяюцца на «цвёрдую валюту», чым на свае рублі. Найбольшым даверам у беларусаў карыстаюцца даляры ЗША (47,4%) і еўра (17,7%).

У выніку, колькасць тых, хто лічыць, што «ў цэлым сітуацыя ў Беларусі развіваецца ў правільным кірунку», за гэты час знізілася з 59,5% да 54,2%, а «у няправільным», наадварот, узрасла з 30,7 % да 32,5%.

НІСЭПД: беларусы адчуваюць, што ўлада дзеліць людзей на «сваіх» і «чужых»

У той жа час, беларусы адчуваюць, што ўлады па-рознаму ставяцца да розных групаў насельніцтва, што ёсць «свае» і «чужыя». Так, ацэньваючы ступень сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, амаль палова рэспандэнтаў лічыць, што яна «існуе, але менш, чым у Расіі і іншых краінах СНД» і толькі 27,2% лічаць, што яе няма (пяць гадоў таму гэтыя суадносіны былі 39% да 35%).

Паводле сацыялягічнага апытання, адным з самых непрыемных і цяжкапераадольныя наступстваў гэтага падзелу стала адчужэнне многіх беларусаў не толькі ад улады, але і адно ад аднаго: 70% лічаць, што «ў адносінах з людзьмі трэба быць вельмі асцярожным», і толькі 25% — што «большасці людзей можна давяраць».

Незалежнае апытанне грамадскай думкі было праведзены «сам-насам» (інтэрв’ю). Было апытана 1511 рэспандэнтаў ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых. Больш падрабязна пра вынікі даследавання можна даведацца тут.

Как вам новость?