НІСЭПД: рэйтынг Лукашэнкі будзе падаць

07.02.2011 14:16
Архив Редакция

Эксперты Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), зарэгістраванага ў Вільні, прагназуюць падзенне рэйтынгу прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. На думку экспертаў, высокі паказчык інфляцыі ў пачатку года будзе вызначальным фактарам, што ўплывае на настрой беларусаў. Магчымасць павышэння рэйтынгу кіраўніка дзяржавы эксперты лічаць малаверагоднай. 

«У лютым Белстат прадставіць першыя дадзеныя за студзень. Аб поспехах барацьбы з адмоўным сальда ў лютым судзіць будзе яшчэ рана. На першы план выйдзе паказчык інфляцыі. Нагадаем, што падваенне цаны алею і грэчкі адгукнулася Аляксандру Лукашэнку зніжэннем рэйтынгу на пяць-шэсць пунктаў», — адзначаюць незалежныя эксперты ў чарговым выпуску інфармацыйнага бюлетэня «Інфафокус».

Аналітыкі НІСЭПД параўноўваюць снежаньскія выбары прэзідэнта Беларусі 2010 года з першымі прэзідэнцкімі выбарамі. На іх думку, першыя і чацвертыя выбары істотна адкарэктавалі курс развіцця краіны, не памяняўшы пры гэтым яе асноватворчы элемент — «несправаздачную насельніцтву ўладу, якая стаіць па-за законам», перадае «Народная воля«.

«Падзеі 19 снежня паказалі, што імітацыйны рэсурс такім архаічным чынам арганізаванай ўлады вычарпаны. Няма ў яе рэсурсу і для павышэння эфектыўнасці эканомікі, такім чынам, і для падтрымання сваёй легітымнасці за кошт куплі галасоў выбаршчыкаў. З высокай ступенню верагоднасці можна сцвярджаць, што мы станем сведкамі рымейку 2001-2002 гадоў, калі рэйтынг Аляксандар Лукашэнка пасля «элегантнай перамогі» абваліўся. А вось магчымасць паўтарэння сітуацыі 2003-2006 гадоў, калі рэйтынг першай асобы дзяржавы зноў пачаў расці, сёння не праглядаецца», — адзначаюць эксперты.

Між тым, як раней перадаваў Тэлеграф, сацыялагічнае апытанне НІСЭПД пацвердзіла высокую падтрымку дзейнага кіраўніка дзяржавы на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. Паводле сацапытанняў, за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 51,1% беларусаў: у Мінску — 39,9%, у сельскай мясцовасці — 62,3%.

Как вам новость?
Головоломки