НІСЭПД: рэйтынг Лукашэнкі за тры месяцы знізіўся да 43,6%

04.10.2010 14:50
Архив Редакция

За тры месяцы рэйтынг дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі знізіўся з 48,3% да 43,6% па закрытым пытанні. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага ў верасні 2010 года грамадскай установай "Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў".

Рэйтынг дзейнага прэзідэнта Беларусі па адкрытым пытанні знізіўся з 45,6% да 39%. Разам з тым, рэйтынгі іншых беларускіх палітыкаў за гэты перыяд, наадварот, выраслі. Так, напрыклад, рэйтынг Аляксандра Мілінкевіча вырас з 9,9% да 12,1%, Аляксандра Казуліна — з 7,5% да 8,8%, Уладзіміра Някляева — з 1,6% да 5,1%, Яраслава Раманчука — з 1% да 2,6%.

Паводле інфармацыі НІСЭПД, ужо сёння 60% выбаршчыкаў выказваюць упэўненасць у тым, што будуць удзельнічаць у цяперашніх выбарах. Разам з тым, 25,6% выбаршчыкаў заявілі, што «прымуць рашэнне аб удзеле або няўдзеле ў залежнасці ад палітычнай абстаноўкі ў краіне». Каля 11,4% заявілі, што не будуць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

За апазыцыйных палітыкаў, якія зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы ў ЦВК, на цяперашніх выбарах плануе галасаваць 20,2% выбаршчыкаў. У той жа час 68,6% беларусаў заявілі, што яны «не стануць галасаваць за гэтых палітыкаў ні пры якіх абставінах», а 33,7% беларусаў сёння гатовыя аддаць свой голас на выбарах за Аляксандра Лукашэнку.

Галасаваць за дзейнага прэзідэнта 23,6% беларусаў збіраюцца таму, што «ён мае рэальную сілу і зможа палепшыць сітуацыю ў краіне». У той жа час, 22,8% апытаных лічаць, што дзейны прэзідэнт «выказвае інтарэсы такіх людзей, як самі рэспандэнты».

НІСЭПД: у 53,3% беларусаў няма інфармацыі аб патэнцыйных кандыдатах

Разам з тым, 53,3% апытаных прызналіся, што не маюць ніякай інфармацыі пра патэнцыйных кандыдатаў. Галоўнай крыніцай атрымання такой інфармацыі для людзей па-ранейшаму застаецца тэлебачанне — 25%. З Інтэрнэту інфармацыю аб прэтэндэнтах дазнаецца толькі 10% рэспандэнтаў.

Сацыёлагі НІСЭПД таксама пацікавіліся ў беларусаў, ці існуе ў краіне, на іх погляд, культ асобы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. 35,4% апытаных адказалі станоўча, 28% лічаць, што культу асобы пакуль няма, але перадумоў для яго ўсё больш. У той жа час, на пытанне: «Як Вы лічыце, тое, што ў руках Аляксандра Лукашэнкі сканцэнтравана цяпер практычна ўся ўлада ў краіне, ідзе на карысць Беларусі ці не дае краіне нічога добрага?» станоўча адказалі 44,1%, а адмоўна — 38,5%.

Усяго ў апытанні прынялі ўдзел больш за 1,5 тыс. чалавек, памылка рэпрэзентатыўнасці пакінула менш за 3%.

Как вам новость?
Головоломки