Інспектара Астравецкай ДАІ знайшлі з нажом у грудзях

12.03.2010 09:24
Архив Редакция

Памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік паведаміў, што інспектара Астравецкай ДАІ знайшлі мёртвым з нажом у грудзях. У пракуратуры распавялі, што трагедыя адбылася пятага сакавіка. Раніцай 35-гадовы інспектар паехаў на службу, да якой так і не дабраўся. Цела мужчыны знайшлі поруч яго ж гаража з пранікальным нажавым раненнем грудной клеткі.

Паводле папярэдняй версіі, інспектар сам сабе нанёс смяротнае раненне, скарыстаўшыся пры гэтым нажом з кухоннага набору сваёй сям’і, паведамляе БелТА.

На дадзены момант па дадзеным факце праводзяць праверку, аднак крымінальную справу пакуль яшчэ не ўзбуджалі. У пракуратуры спрабуюць высветліць матывы ўчынку інспектара. Судмедэксперты яшчэ мусяць вынесці заключэнне, ці мог ён здзейсніць самагубства падобнай выявай.

Па інфармацыі супрацоўнікаў пракуратуры, інспектар быў законапаслухмяным грамадзянінам і ўзорным сем’янінам. Без бацькі засталіся двое дзяцей-школьнікаў.
 

Как вам новость?
Головоломки