Інтэрнэт-крамам далі месяц на рэгістрацыю

01.06.2010 13:00
Архив Редакция

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі абавязала ўладальнікаў інтэрнэт-крамаў зарэгістраваць свае суб'екты гаспадарання ў Гандлёвым рэестры з 1 па 30 чэрвеня. Пра гэта паведамілі першага чэрвеня ў інспекцыі МПЗ па горадзе Мінску.

Як нагадалі ў міністэрстве, з першага ліпеня 2010 года юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі ажыццяўляюць раздробны гандаль праз інтэрнэт-крамы, зарэгістраваныя ў Гандлёвым рэестры ў сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета міністраў ад 29 красавіка № 649 «Аб рэгістрацыі інтэрнэт-крамаў у Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь, механізме кантролю за іх функцыянаваннем і ўнясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя пастановы Савета міністраў Рэспублікі Беларусь».

Для рэгістрацыі інтэрнэт-крамаў, якія выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення раздробнага гандлю, іх уладальнікі абавязаныя ў перыяд з 1 па 30 чэрвеня звярнуцца ў рэгіструючы орган у парадку, устаноўленым раздзелам 2 Палажэння аб парадку рэгістрацыі інтэрнэт-крамаў, якія выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення раздробнага гандлю, у Гандлёвым рэестры і механізме кантролю за іх функцыянаваннем, зацверджанага вышэйназванай пастановай урада.

Как вам новость?
Головоломки