Інтэрпол: Кыргызстан не прасіў дапамогі ў злаўленні Бакіева

16.06.2010 14:44
Архив Редакция

Генеральны сакратар Інтэрпола Рональд Нобл заявіў аб тым, што міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі не атрымлівала запыту на арышт Курманбека Бакіева. Інфармацыю аб тым, што ўлады Кыргызстана звярнуліся за садзейнічаннем у затрыманні экс-прэзідэнта, прэсе паведаміў віцэ-прэм'ер часовага ўрада Кыргызстана Азымбека Бекназараў.

«Звычайна мы ўносім кагосьці ў спіс Інтэрпола толькі пасля таго, як да нас звяртаюцца з просьбай выдаць так званае «чырвонае апавяшчэнне» у дачыненні да асобы ў вышуку, якую неабходна арыштаваць», — перадае словы чыноўніка ПРАЙМ-ТАСС.
 
Рональд Нобл таксама дадаў, што ў цяперашні час «чырвонага паведамлення» няма, таму пра вышук прэзідэнта Кыргызстана гаворка не ідзе.

Беларусь, дзе цяпер знаходзіцца Курманбек Бакіеў, адмовіла Кыргызстану ў выдачы кіргізскага лідара.

Как вам новость?
Головоломки