Інтэрпол шукае сем хакераў з Беларусі

12.08.2010 17:53
Архив Редакция

Па ініцыятыве беларускага боку ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола знаходзяцца сем беларускіх хакераў, якія абвінавачваюцца па арт. 212 "Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі" КК Беларусі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі.

Гэтыя дадзеныя ў МУС прывялі, каментуючы распаўсюджаную сёння ў інтэрнэце інфармацыю аб пецярых беларусах, якіх нібыта шукае Інтэрпол за злачынствы ў камп’ютарнай сферы. У паведамленні ў прыватнасці гаварылася, што ўсяго ў спісе хакераў, за якімі палюе Інтэрпол, значыцца 40 чалавек. Акрамя таго, журналіст працытаваў прозвішчы беларусаў з спісу: Артур Акуліч, Дзмітры Бурак, Эрык Петэрсан, Аляксандр Рубацкі і Андрэй Яроменка. Пры гэтым не ўдакладняецца: гэта грамадзяне Беларусі ці толькі ўраджэнцы, перадае БелТА.

У МУС Беларусі пакуль не аспрэчваюць і не пацвярджаюць, ці шукае Інтэрпол менавіта гэтых людзей за злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій. Таксама ў МУС дадалі, што па ініцыятыве Беларусі міжнародная паліцэйская арганізацыя шукае трох замежнікаў-хакераў.

Как вам новость?