Інтэрвал руху на другой лініі метро скароцяць на паўхвіліны

11.03.2010 17:58
Архив Редакция

КУП "Мінсктранс" закупіць сёлета 30 вагонаў для Аўтазаводскай лініі мінскага метро. Пра гэта паведаміў гендырэктар "Мінсктрансу" Лявонцій Папянок. "Новая метратэхніка скароціць інтэрвалы руху цягнікоў на 30 секунд да дзвюх хвілін. Гэта станоўча адаб'ецца на якасці перавозак і павялічыць культуру абслугоўвання пасажыраў", — распавёў Лявонцій Папянок.

Па словах гендырэктара «Мінсктрансу», раней на другой лініі падземкі працавалі чатырохвагонныя саставы (25 саставаў). “У 2009 годзе на ўзбраенне Аўтазаводскай лініі паступіла 29 вагонаў. Яны былі прамежкавымі, без кабіны машыніста і прызначаліся для павелічэння даўжыні саставаў на лініі. У выніку замест чатырохвагонных пачалі курсаваць пяцівагонныя саставы“, — нагадаў Лявонцій Папянок, паведамляе БелТА.

“Зараз жа з 30 вагонаў сфармуюць шэсць саставаў па пяць вагонаў, — адзначыў гендырэктар. — Вагоны для мінскага метро паставіць Мыцішчанскі машынабудаўнічы завод. Адзін такі састаў ужо курсуе ў метро, другі састаў — праходзіць абкатку. Астатнія, па плане, павінны быць уведзены ў эксплуатацыю да канца першага паўгоддзя“.

Па словах гендырэктара, з пастаўкай апошняй партыі вагонаў праблема перагрузкі электрацягнікоў у самы розрух з улікам засялення жыхароў у Каменнай Горцы вырашыцца цалкам.
 

Как вам новость?