НТВ пачало здымкі трэцяй часткі "Хроснага бацькі"

29.07.2010 12:00
Архив Редакция

Расійская тэлекампанія НТВ пачала здымкі трэцяй серыі скандальнай фільму "Хросны бацька". Аўтарская група тая ж, што стварала і першыя дзве серыі. Мяркуецца, што фільм выйдзе ў эфір напярэдадні 16 жніўня, калі беларуская апазіцыя будзе ўспамінаць зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

У трэцяй серыі аўтары закрануць «прыроду і сутнасць беларускага рэжыму», закрануць пытанні карупцыі. Стваральнікі стужкі абяцаюць паказаць тое, што беларусы ніколі не бачылі і не ведалі пра тое, што адбываецца ў краіне, перадае «Беларускі партызан».

Здымкі фільма праходзяць у Беларусі. Інтэрв’ю ж беларускіх праваабаронцаў, адвакатаў і палітыкаў запісваюцца ў Маскве.

Як паведамляў Тэлеграф, 4 ліпеня, расійскі тэлеканал НТВ паказаў фільм пад назвай «Хросны бацька», у якім беларускія ўлады абвінавачваюцца ў датычнасці да забойства ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў некаторых сваіх палітычных апанентаў: Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Дзмітрыя Завадскага і Анатоля Красоўскага. У адказ афіцыйны Мінск абвінаваціў расійскія тэлеканалы ў дыскрэдытацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

16 ліпеня канал НТВ у спецыяльным выпуску праграмы «ЧП. Расследование» паказаў працяг дакументальнага фільму «Хросны Бацька». «Што яшчэ вы хацелі ведаць пра Лукашэнку, але саромеліся спытаць?!», — Абвяшчае рэкламны відэа-ролік, які анансаваў другую серыю скандальнага фільму.

Как вам новость?