НТВ пакажа чацвертую серыю фільма "Хросны бацька"

07.10.2010 09:29
Архив Редакция

Расійскі тэлеканал НТВ плануе паказаць чарговую серыю свайго фільму "Хросны бацька" пра прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Чацвертая частка фільма праграмы "ЧП. Расследование" называецца "Хросны бацька. Апошняя восень".

У анонсе праграмы гаворыцца, што ў новай серыі фільма журналісты распавядуць гледачам пра тое, як «дэпутацкі мандат выратаваў Лукашэнку ад турмы», «хто інсцэніраваў самагубства журналіста Алега Бябенін» і як «забівалі іншых». Да ўсяго іншага, журналісты абяцаюць паказаць адкрытае інтэрв’ю з байцом беларускага «эскадрону смерці».

Раней, як ужо перадаваў Тэлеграф, расійская тэлекампанія НТВ паказала тры серыі фільму. У першай частцы, паказанай у Расіі 4 ліпеня, расійскія журналісты, абвінавацілі беларускія ўлады ў датычнасці да забойства ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў некаторых сваіх палітычных апанентаў: Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Дзмітрыя Завадзкага і Анатоля Красоўскага. У адказ на гэта афіцыйны Мінск абвінаваціў расійскія тэлеканалы ў дыскрэдытацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

У другой частцы фільму ўсе абвінавачванні папярэдняй часткі фільма журналісты разбавілі новымі фактамі аб палітычнай дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі, а таксама фактамі з яго асабістай біяграфіі. Трэцюю частку серыяла журналісты НТВ прысвяцілі спробам раскрыць крыніцы даходаў сям’і Аляксандра Лукашэнкі, а таксама псіхічнаму здароўю беларускага лідара.

Пасля паказу першай жа серыі «Хроснага бацькі» шэраг расійскіх СМІ працягнуў інфармацыйную атаку на Аляксандра Лукашэнку. У шматлікіх рэпартажах расійскія журналісты абмяркоўвалі палітычную сітуацыю ў Беларусі і выказвалі рэзкую крытыку на адрас беларускага лідара.

На нядаўняй прэс-канферэнцыі для журналістаў рэгіянальных СМІ Расіі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што негатыўныя рэпартажы ў расійскіх СМІ санкцыянаваныя кіраўніцтвам Расіі, у тым ліку і прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым.

Таксама прэзідэнт Беларусі заявіў, што ён не мае намеру адказваць на інфармацыйны бруд у расійскіх СМІ.

Как вам новость?
Головоломки