НТВ пакажа фільм "Хросны бацька-2"

16.07.2010 09:59
Архив Редакция

Расійскі канал НТВ 16 ліпеня ў 19:30 па маскоўскім часе (18:30 па мінскім) у спецыяльным выпуску праграмы "ЧП. Расследование" пакажа працяг дакументальнага фільма "Хросны Бацька". "Што яшчэ вы хацелі ведаць пра Лукашэнку, але саромеліся спытаць?!", — Абвяшчае рэкламны відэа-ролік, анансуюцца другую серыю скандальнага фільма.

У Беларусі гэты фільм змогуць паглядзець толькі ўладальнікі спадарожнікавых антэн, бо ў праграму трансляцыяў канала НТВ-Беларусь «Хросны бацька-2» не ўключаны.

Паказ першага фільма, які дыскрэдытую беларускага прэзідэнта ў вачах грамадскасці, выклікаў неадназначную рэакцыю як у Беларусі, так і ў Расіі. Вядомы расійскі гісторык Рой Мядзведзеў назваў паказ фільма тэлеканалам НТВ «злачыннай акцыяй», паведамляе «Накануне.ru».

«Там утрымліваецца паклёп, і праз гэта можна было б звярнуцца ў суд. Прынамсі, мэр Масквы Юры Лужкоў падае ў суд на газеты і тэлекампаніі па значна меншых падставах і выйграе іскі, але я думаю, што Аляксандр Лукашэнка не будзе судзіцца з НТВ», — выказаў сваё меркаванне гісторык.

Як паведамляў Тэлеграф, 4 ліпеня, расійскі тэлеканал НТВ паказаў фільм пад назвай «Хросны бацька», у якім беларускія ўлады абвінавачваюцца ў датычнасці да забойства ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў некаторых сваіх палітычных апанентаў: Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Дзмітрыя Завадзкага і Анатоля Красоўскага. У адказ афіцыйны Мінск абвінаваціў расійскія тэлеканалы ў дыскрэдытацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Как вам новость?
Головоломки