Інвестараў у асноўны капітал вызвалілі ад амартызацыі

02.06.2010 11:41
Архив Редакция

Інвестараў у асноўны капітал вызвалілі ад амартызацыі ў перыяд з першага траўня гэтага года да першага студзеня 2011 года пры наяўнасці ў іх бізнэс-плану інвестыцыйнага праекту. Дадзенае рашэнне было прынята пастановай Саўміна ад трэцяга траўня гэтага года № 662 «Аб некаторых пытаннях налічэння амартызацыі».

«Арганізацыі, якія ажыццявілі ці ажыццяўляюць інвестыцыі ў асноўны капітал у адпаведнасці з зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку бізнэс-планамі інвестыцыйных праектаў, маюць права не налічваць амартызацыі на асноўныя сродкі і нематэрыяльныя актывы (па ўсіх або асобных аб’ектах), якія выкарыстоўваюцца імі ў прадпрымальніцкай дзейнасці і лічацца на бухгалтарскім ўліку», — паведамілі ў Мінэканомікі.

У ведамстве распавялі таксама, што правілы складання бізнэс-планаў інвестпраектаў, ключавыя этапы і паслядоўнасць правядзення даследаванняў, адзіныя патрабаванні да структуры, зместу і афармлення бізнэс-планаў інвестпраектаў вызначаны пастановай міністэрства ад 31 жніўня 2005 года № 158 «Правілы па распрацоўцы бізнэс-планаў інвестыцыйных праектаў».

«Пры гэтым пастанова Саўміна № 662 не ўстанаўлівае якіх-небудзь абмежаванняў па тэрмінах (пачатак, канец) рэалізацыі інвестыцый у адпаведнасці з зацверджанымі бізнэс-планамі інвестыцыйных праектаў, а таксама па пераліку аб’ектаў асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў, у дачыненні да якіх можа быць прынята рашэнне пра не налічэнне амартызацыі», — адзначылі ў Мінэканомікі.

Как вам новость?
Головоломки