Інвестары: дадатковая дэвальвацыя рубля выключаная

30.05.2011 14:49
Архив Редакция

Эксперты інвестыцыйнай кампаніі UFS Investment Company станоўча ацанілі праведзеную Нацыянальным банкам Беларусі дэвальвацыю. Пры гэтым магчымасць дадатковай дэвальвацыі начальнік аддзелу аналізу даўгавых рынкаў дэпартаменту аналітыкі і рызыка-мэнэджменту кампаніі Станіслаў Пісьменны практычна выключае.

«Мы лічым, што дадзенае рашэнне (зняцце абмежаванняў па ўстанаўленні банкамі курсаў па ўгодах з замежнай валютай — Тэлеграф) ужо не выкліча дадатковую дэвальвацыю нацыянальнай валюты, бо на міжбанкаўскім рынку курс беларускага рубля ўжо адпавядае рынкавым курсам і складае ў цяперашні момант 4-5 тыс. рублёў за даляр», — растлумачыў Станіслаў Пісьменны.

На пытанне журналіста Тэлеграфа аб магчымым развіцці сітуацыі на валютным рынку краіны эксперт UFS IC адзначыў, што рынкавае коштаўтварэнне дазволіць знізіць спекулятыўны попыт на валюту, а таксама пашырыць магчымасці беларускіх банкаў па здавальненні попыту насельніцтва на замежную валюту і завяршыць пераход да эфектыўнага абменнага курсу. Дадзеныя меры, на думку эксперта, будуць у канчатковым выніку садзейнічаць стварэнню ўмоваў, неабходных для нарошчвання дзяржаўных золатавалютных рэзерваў.

Акрамя гэтага, адзначыў Станіслаў Пісьменны, беларускаму кіраўніцтву неабходна працягваць праводзіць структурныя рэформы. Сярод іх эксперт назваў рынкавае коштаўтварэнне валюты, скарачэнне дзяржвыдаткаў і ўзмацненне жорсткасці ўнутранай грашовай палітыкі і правядзенне раней зацверджанай прыватызацыі.

«Цяпер нельга дакладна ацаніць патрэбы эканомікі ў валютных рэсурсах, аднак з упэўненасцю можна сказаць, што ажыццяўленне неабходных мер грашова-крэдытнай палітыкі для стабілізацыі сітуацыі на грашовым рынку і паэтапнае правядзенне прыватызацыі дазволіць паступова вырашыць усе ўзніклыя дысбалансы», — заявіў Станіслаў Пісьменны.

Інвестары: зніжэнне крэдытнага рэйтынгу Беларусі негатыўна адаб’ецца на прывабнасці краіны

Акрамя таго, па словах эксперта UFS IC, нядаўняе паніжэнне крэдытнага рэйтынгу Беларусі ў кароткатэрміновым перыядзе можа негатыўна адбіцца на інвестыцыйнай прывабнасці краіны.

«Аднак у сярэднетэрміновай перспектыве, правядзенне запланаванай прыватызацыі, у тым ліку ўзгоднены продаж «Белтрансгазу», які знаходзіцца на завяршальнай стадыі, атрыманне крэдыту ад ЕўрАзЭС і правядзенне неабходных мерапрыемстваў грашова-крэдытнай палітыкі, якія цяпер актыўна ажыццяўляе Нацбанк Беларусі, дазволяць напоўніць бюджэт неабходнымі сродкамі і павысіць прывабнасць беларускіх кампаній у вачах замежных інвестараў», — заявіў Станіслаў Пісьменны.

Як перадаваў Тэлеграф, міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у нацыянальнай валюце да В з В+ і змясціла яго ў спіс CreditWatch з негатыўным прагнозам, а таксама змясціла доўгатэрміновы суверэнны рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у замежнай валюце (B) і кароткатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце (В) у спіс CreditWatch з негатыўным прагнозам.

Как вам новость?
Головоломки