Інвестыцыі ў прадпрыемствы і арганізацыі Мінску выраслі на 20,3%

25.04.2011 11:59
Архив Редакция

За студзень-сакавік 2011 года інвестыцыі ў асноўны капітал прадпрыемстваў і арганізацый Мінску выраслі на 20,3% у параўнанні з такім жа перыядам 2010 года, склаўшы 2,43 трлн. рублёў. Больш за палову іх агульнага аб'ёму — будаўніча-мантажныя працы на суму 1,3 трлн. рублёў, што ў супастаўных цэнах складае 127,2% да першага кварталу 2010 года, паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінску.

Выдаткі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 944,8 млрд. рублёў, што на 19,6% больш, чым у першым квартале 2010 года. Удзельная вага гэтых затрат у агульным аб’ёме інвестыцый роўная 38,8%, прычым каля чвэрці набытага абсталявання — імпартнае.

Фінансаванне інвестдзейнасці адбывалася за кошт уласных сродкаў арганізацый (32%), крэдытаў банкаў (26,6%) і бюджэтных сродкаў (18,5%). Каля 60% усіх інвестыцый асвоена ў дзяржсектары эканомікі. Палову ўсіх інвестыцый накіравалі на новае будаўніцтва, пятую частку — на рэканструкцыю і мадэрнізацыю дзеных аб’ектаў і вытворчасцяў.

Траціну інвестыцый выкарыстоўвалі пры будаўніцтве жылля

За студзень-сакавік у Мінску ўвялі ў дзеянне 3,117 тыс. кватэр агульнай плошчай 222,6 тыс. квадратных метраў, што на 62,5 тыс. квадратных метраў больш, чым за студзень-сакавік 2010 года. 138 тыс. квадратных метраў прызначаюцца грамадзянам, якія стаяць на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоваў, з іх 14,8 тыс. квадратных метраў (192 кватэры) для шматдзетных сем’яў.

88,4% ўведзенага ў строй жылля пабудавалі за кошт крэдытаў банкаў і ўласных сродкаў насельніцтва.

Мінэканомікі: колькасць прадпрымальнікаў у Беларусі расце

Па стане на 1 красавіка ў Беларусі на ўліку было 89,156 тыс. суб’ектаў малога прадпрымальніцтва. У параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года іх колькасць павялічылася на 8,5 тыс. (або на 10,5%), з пачаткам года — на 2,96 тыс. (3,4%). Пры гэтым суб’ектаў сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі зарэгістравалі 2,37 тыс.

Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на 1 красавіка склала 235,5 тыс. чалавек. У параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года іх колькасць павялічылася на 10 тыс. чалавек (4,5%), пачаткам года — на 3,6 тыс. чалавек (1,6%), паведамілі ў мінэканомікі.

Удзельная вага паступленняў плацяжоў у бюджэт ад суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва склаў 27,2%, у тым ліку ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва — 16,4%, сярэдняга прадпрымальніцтва — 7,9%, ад індывідуальных прадпрымальнікаў — 2,8%.

Как вам новость?
Головоломки