НЗ у Пінску: больш за 150 тон сцёкавых вод патрапілі ў раку Піна

10.03.2010 10:37
Архив Редакция

У Пінску падчас рамонту каналізацыйных сетак горада будаўнікі па памылцы накіравалі сцёкі ў ліўневую сістэму горада. У выніку надзвычайнага здарэння больш за 150 тон сцёкавых вод апынуліся ў рацэ Піна. Што стала прычынай НЗ — халатнасць ці ж памылка па няведанні – высветліць адмысловая камісія.

Першымі пра пазаштатную сітуацыю паведамілі дзяжурныя гарадскога «Водаканалу». Ратаваць раку ад забруджвання прыйшлося супрацоўнікам МНС. Цяпер спробы вады ракі Піна даследуюць эколагі. Але сказаць, якія страты нанесены рацэ, адмыслоўцы пакуль не могуць, перадае тэлеканал СТБ.

Як распавяла начальнік аддзела Брэсцкага абласнога камітэта аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Людміла Шаўкунова, скід гаспадарча-побытавых вод у ліўневую каналізацыю быў спынены. “Частка сцёкаў перакінулі з дапамогай адмысловай тэхнікі МНС на непашкоджаны ўчастак сеткі. Штосьці казаць пра сітуацыю ці шкоду пакуль мы не можам — спробы даследуюцца“, — распавяла эксперт.

Пасля правядзення стараннага даследавання эколагі дадуць канчатковую адзнаку шкодзе, што была нанесена рацэ. Аднак адмыслоўцы таксама кажуць пра тое, што экалагічным плюсам у гэтай сітуацыі можа стаць паводка, бо ўжо сёння вада ў рацэ вышэй за норму і ў мясцовых аграрнікаў зараз ёсць усе перадумовы сабраць у пойме ракі Піны добры ўраджай.
 

Как вам новость?