Інжынеру "Белшыны" пагражае восем гадоў за распаўсюд дзіцячага порна

05.04.2010 10:35
Архив Редакция

У міліцыі Магілёўскай вобласці завялі крымінальную справу ў дачыненні да інжынера заводу "Белшына" за ўдзел у дзіцячым порна-бізнэсе. Па папярэдніх дадзеных, затрыманага вінавацяць у тым, што ён у ліпені-жніўні 2009 года распаўсюджваў праз інтэрнэт парнаграфічныя матэрыялы з малюнкамі няпоўнагадовых.

57-гадоваму чалавеку, якога добра ведалі і паважалі і суседзі, і калегі на прадпрыемстве, пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусi».

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, цяперашняе затрыманне інжынера бабруйскага заводу з’яўляецца першай сёлета справай па распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі.

У 2009 годзе Дзярждэпартамент ЗША ўключыў Беларусь, Украіну і Расію ў лік лідараў па вытворчасці і распаўсюду дзіцячага порна праз інтэрнэт.

Как вам новость?
Головоломки