Open Space выклалі альбом для вольнай спампоўкі

09.03.2010 16:29
Архив Редакция

Беларускі гурт Open Space, лепшы поп-рок праект па выніках "Рок-каранацыі-2009", выклаў для вольнай спампоўкі альбом "Deal With Silence" ("Угода з цішынёй"), выпушчаны лэйблам West Records у канцы 2009 года.

Расійскае выданне часопіса Rolling Stone адзначыла мелодыку альбома, якая «надае некаторым песням, накшталт «Hurricane», які цалкам апраўдвае сваю назву, размах практычна стадыённых гімнаў», адзначаецца ў прэс-рэлізе калектыву.

Прэзентацыя альбома «Deal With Silence» адбудзецца 25 сакавіка ў клубе «Рэактар», пачатак – а 19:00. Госцяй канцэрту стане Каця Пытлева.

Запампаваць трэкі і вывучыць тэксты можна тут: http://www.osband.com/music/

Как вам новость?
Головоломки