Органы апекі хацелі адабраць сына Саннікава

24.12.2010 17:20
Архив Редакция

Беларускія органы апекі зацікавіліся непаўналетнім сынам былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. У пятніцу, 24 снежня, прадстаўнікі органаў апекі паспрабавалі забраць трохгадовага Данілу з дзіцячага саду. У цяперашні час хлопчык знаходзіцца са сваімі бабуляй і дзядулем, бо ягоныя бацька і маці (журналістка Ірына Халіп) арыштаваныя.

Як расказаў бацька Ірыны Уладзімір Халіп, у пятніцу, 24 снежня, ён і яго жонка Люцына адвялі Данілу ў дзіцячы садок на калядны ранішнік. Самі ж яны адправіліся ў ізалятар КДБ, дзе цяпер знаходзяцца Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп, каб перадаць перадачы, паведамляе БелаПАН.

«Калі мы ўжо былі каля будынка КДБ, нам патэлефанаваў хтосьці з дзіцячага садка і сказаў, што Данілу спрабуюць забраць людзі з органаў апекі — нібыта, ён у іх ужо лічыцца як беспрытульны», — распавёў Уладзімір Халіп. Люцыне Халіп давялося вярнуцца ў дзіцячы сад і напісаць заяву на апякунства ўнука.

Як раней перадаваў Тэлеграф, былога кандыдата Андрэя Саннікава і яго жонку Ірыну Халіп затрымалі 19 снежня падчас акцыі пратэсту ў Мінску. Яны праходзяць у якасьці падазраваных па крымінальнай справе аб арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. У цяперашні час яны знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

Как вам новость?
Головоломки