ІП звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта наконт наймітаў

25.03.2011 16:55
Архив Редакция

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" звярнулася да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея з просьбай растлумачыць сітуацыю наконт найманых асобаў для індывідуальных прадпрымальнікаў. Кіраўнік аб'яднання Анатоль Шумчанка просіць улады праінфармаваць дзелавую супольнасць, на якой стадыі распрацоўкі знаходзіцца праект указа "па найманых асобах для індывідуальных прадпрымальнікаў".

У РГА «Перспектыва» адзначылі, што чыноўнікі міністэрстваў эканомікі яшчэ ў снежні 2010 года казалі аб тым, што на подпіс прэзідэнту краіны ўжо накіраваны праект указа па наймітах ІП.

«Ці адпавядае рэчаіснасці дадзеная інфармацыя, і калі так, то на якой стадыі яна знаходзіцца ў цяперашні час? Пастаноўка дадзенага пытання выклікана шматлікімі і рэгулярнымі пытаннямі саміх прадпрымальнікаў адносна праблемы найманых асоб. Асабліва, на іх думку, гэта актуальна выглядае на фоне прынятай Дырэктывы № 4»- гаворыцца ў лісце кіраўніка грамадскага аб’яднання.

У лісце кіраўніцтва РГА «Перспектыва» выказала надзею на разуменне з боку ўладаў і на плённае супрацоўніцтва, а таксама адзначыла, што ўся прадпрымальніцкая супольнасць спадзяецца на больш хуткае і станоўчае рашэнне дадзенага пытання.

«РГА «Перспектыва» прапаноўвае прадугледзець зняцце ўсіх існых абмежаванняў па найме работнікаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі, без падзелу іх па якіх-небудзь прыкметах і ўмовах, і, адпаведна, ліквідаваць усе абмежаванні па найме работнікаў для індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі ў галіне прыцягнення толькі блізкіх сваякоў», — гаворыцца ў звароце кіраўніка аб’яднання.

Згодна з разлікамі экспертаў РГА «Перспектыва», падобная мера дазволіць індывідуальным прадпрымальнікам Беларусі стварыць не менш за 65 тыс. дадатковых працоўных месцаў і адпаведна павялічыць падатковыя паступленні ў бюджэт краіны. «Гэты крок будзе годным прыкладам шчырага жадання дзяржавы дапамагчы беларускаму народу ў гэтыя няпростыя часы выжыць і выйсці без вялікіх стратаў ва ўмовах наступстваў сусветнага фінансавага крызісу», — падкрэсліў у сваім лісце Анатоль Шумчанка.

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки