Па аб'ёме продажаў беларускія вытворцы сокаў апярэдзілі імпартных

08.09.2010 10:10
Архив Редакция

У Беларусі ў 2010 годзе сокі беларускай вытворчасці па аб'ёмах продажаў апярэдзілі імпарт. Так, доля беларускіх сокаў і нектараў у агульным аб'ёме продажаў на ўнутраным рынку краіны на пачатак летняга сезону павялічылася з 30% у 2008 годзе да 60% у 2010 годзе. Частка беларускіх прадпрыемстваў адпраўляе сваю прадукцыю на экспарт і плануе ў будучыні пашырыць знешні рынак збыту.

Паводле ацэнак экспертаў агенцтва ACNielsen, да канца бягучага сезону ў верасні 2010 года доля беларускіх сокаў на ўнутраным рынку павялічыцца яшчэ больш значна, перадае «Ежедневник».

У параўнанні з 2008 годам свае рынкавыя долі павялічылі практычна ўсе вядучыя беларускія вытворцы. Так, больш чым на 4% павялічыліся долі кампаніі «Савушкін прадукт» (сокі «На100ящий», «Монтик») і «АВС». Доля такіх кампаній, як «Лета-трэйд» (сок «Оскар») і «Эксмантбел» (сокі Magic Summer, Joy) вырасла на 3% і 2% адпаведна. Павялічылі свае рынкавыя долі таксама ААТ «Гармалзавод №2» (сок «Юнік») і Барысаўскі кансервавы завод (сок «Асалода»).

Найбольшы ж рынкавы рост назіраецца на бабруйскім заводзе «Старая крэпасць», які выпускае сокі «Сочный фрукт» і Exotic. Дадзенае прадпрыемства з’яўляецца сумесным праектам інвестыцыйнай групы Detroit Investments і Міжнароднай фінансавай карпарацыі (IFC). Гэтае прадпрыемства з’яўляецца лідарам беларускага сокавага рынку, яго доля ў траўні 2010 года складала 22,5%.

У тройку лідараў беларускага рынку таксама ўваходзяць беларуская кампанія «Эксмантбел» (12% на рынку) і расійскае прадпрыемства «Мултон» (сокі «Добры», Rich) (доля ў 11%). «Мултон», што належыць транснацыянальнай карпарацыі Cоса-Сola, адзіная з замежных кампаній, якой удалося павялічыць аб’ём сваіх продажаў на беларускім рынку.

У дзясятку найбуйнейшых пастаўшчыкоў соку на ўнутраны рынак Беларусі ўвайшлі яшчэ тры беларускія кампаніі — «АВС», «Лета-трэйд» і «Савушкін прадукт». З замежных пастаўшчыкоў у дзясятку ўвайшлі таксама PepsiCo, «Вітмарк-Украіна» (Jaffa, «Сакавіта»), расійская «Ніда» («Мая сям’я», «Сокас», «Так!»), Украінскі «Сандора» («Сандора», «Садачок»).

Как вам новость?
Головоломки