ПА АБСЕ можа стварыць камісію па расследаванні падзеяў у Мінску 19 снежня

25.02.2011 15:50
Архив Редакция

Рабочая група Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі хоча выступіць з ініцыятывай стварэння міжнароднай камісіі, мэтай якой было б бесстаронняе расследаванне падзей у Мінску 19 снежня. Акрамя таго, члены ПА АБСЕ маюць намер у канцы сакавіка наведаць Беларусь. Яны хацелі б сустрэцца са зняволенымі апазіцыянерамі, экс-кандыдатамі ў прэзідэнты і журналістамі.

Падобныя рашэнні прынялі 24 лютага ў Вене на пасяджэнні зімовай сэсіі ПА АБСЕ падчас дыскусіі па Беларусі. Беларускую дэлегацыю прадстаўлялі член Савета Рэспублікі Ніна Мазай і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, якія адмовіліся тым не менш на сустрэчы з працоўнай групай ПА АБСЕ па Беларусі, перадае «Беларускі партызан».

«Мы не лічым прымальным тое, што адбываецца ў Беларусі. Арышты, ператрусы, допыты — усё гэта працягваецца яшчэ і сёння. Амаль усе кандыдаты ў прэзідэнты былі збітыя, шматлікім прад’яўленыя абвінавачанні, іх паплечнікі кінутыя за краты. Усім пагражаюць тэрміны ад 5 да 15 гадоў. Гэта выходзіць за рамкі прымальнага. Мы лічым, што дэманстранты выступілі за свае правы. Таму выступілі з патрабаваннем вызвалення палітвязняў», — заявіла старшыня рабочай групы па Беларусі ПА АБСЕ Ута Цапф.
 
Яна таксама адзначыла, што неабходна захаваць прысутнасць офіса АБСЕ ў Беларусі і зняць абвінавачанні з арыштаваных апазіцыянераў.

Гумінскі: дэбаты па Беларусі непрымальныя

У сваю чаргу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі заявіў, што «прынятыя рашэнні міжнародных арганізацый і парламентаў некаторых краін па сваёй сутнасці з’яўляюцца ўмяшаннем (часцяком — бесцырымонным) ў справы нашай дзяржавы».

Ён адзначыў станоўчыя змены ў выбарчым заканадаўстве Беларусі і і практычную рэалізацыю. «Несанкцыянаваныя супрацьпраўныя падзеі пасля выбараў не могуць кваліфікавацца інакш, як арганізацыя масавых беспарадкаў, за якія неабходна несці адказнасць у адпаведнасці з законам. Падкрэсліваем, што сілы аховы правапарадку праявілі максімальную стрыманасць. Яны не ўмешваліся ў правядзенне несанкцыянаванай маніфестацыі да таго часу, пакуль яе кіраўнікі і ўдзельнікі не надалі ёй адкрыта гвалтоўны характар, а масавыя беспарадкі не перараслі ў спробу сілавога захопу Дома ўрада», — лічыць дэпутат.

Как вам новость?
Головоломки