Па факце ДТЗ на МКАД узбуджана крымінальная справа

25.06.2010 16:06
Архив Редакция

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па факце гібелі ў канцы чэрвеня шасці чалавек на 22-м кіламетры мінскай кальцавой дарогі. Аб гэтым 25 чэрвеня паведаміў намеснік начальніка ДАІ Мінска Вадзім Гаркун.

Па яго словах, асобы ўсіх загінулых ужо ўстаноўлены, вядзецца расследаванне крымінальнай справы, паведамляе БелТА.

Усяго ў Беларусі з 18 па 20 чэрвеня адбылося 57 ДТЗ, у якіх загінула 14 чалавек і было параненыя 69. За гэты ж час 649 кіроўцаў было затрымана за кіраванне аўтамабілем ў нецвярозым стане.

Як раней паведамляў Тэлеграф, аўтамабіль Fiat Bravo, які належаў непрацоўнай мінчанцы 1991 года нараджэння, на хуткасці выехаў з праезжай часткі і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. У момант аварыі ў машыне знаходзілася шэсць чалавек: гаспадыня, мінчанін (1989 года нараджэння), жыхарка пасёлка Гатава Мінскага раёна (1989), жыхарка Браслава (1990), невядомыя мужчына і жанчына.

У выніку аварыі ўсе шасцёра пасажыраў загінулі.

Как вам новость?