Праваахоўныя органы Беларусі распачалі крымінальную справу па факце дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога 20 лістапада загінуў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі грамадскі дзеяч Іван Нікітчанка. Аб гэтым 25 лістапада паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэту.
Як раней перадаваў Тэлеграф, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар, доктар навук і заўважны апазіцыйны дзеяч Іван Нікітчанка 20 лістапада загінуў у аўтакатастрофе недалёка ад горада Маладзечна Мінскай вобласці. Машына, за рулём якой быў сам прафесар, сутыкнулася з ЗІЛам. Па словах медыкаў, Іван Нікітчанка памёр каля 02:00, так і не апрытомнеўшы.
Как вам новость?
Фото и видео
Головоломки
Выбор читателей