Па факце падзення верталёта пад Мінскам узбудзілі крымінальную справу

10.08.2010 09:48
Архив Редакция

У Беларусі ўзбудзілі крымінальную справу па факце згубы нямецкага пілота Гюнтэра Цымэра на спаборніцтвах па верталётным спорце пад Мінскам. "Справа ўзбуджана па ч.2 арт. 314 КК "Парушэнне правіл бяспекі руху ці эксплуатацыі паветранага транспарта, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека", — паведамілі ў беларускай ваеннай пракуратуры.

У наш час праводзяцца адпаведныя экспертызы, у тым ліку тэхнічныя і судова-медыцынскія. Па словах прадстаўнікоў ваеннай пракуратуры, у выпадку неабходнасці да расследавання будуць прыцягвацца замежныя эксперты, у тым ліку і адмыслоўцы з ЗША, дзе быў выраблены верталёт, паведамляе БелТА.

Эксперт: Цымэр налятаў больш за 4,5 тыс. гадзін

Па словах Конрада Гайслера, кіраўніка Германскага клуба верталётнага спорту, загінулы 74-гадовы Гюнтэр Цымэр, жыхар Дынслакена (федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія), 20 гадоў быў чальцом нацыянальнай каманды верталётнага спорту ФРГ. Цымэр удзельнічаў у 12 нямецкіх і шасці сусветных чэмпіянатах і ў цэлым налятаў больш за 4,5 тыс. гадзін.

«Цымэр — вельмі дасведчаны і вельмі асцярожны пілот і, як сямейны чалавек, не імкнуўся рызыкаваць. У яго ж жонка і маленькі сын Саша, якому ён з вялікім задавальненнем прысвячаў свой вольны час у родным Дынслакене», — адзначае Конрад Гайслер.

Па словах эксперта, Цымэр выступаў на ўласным верталёце маркі Hughes 500, які набыў не толькі для спартовых заняткаў, але і для працы. Загінулы пілот быў дасведчаным вадалазам, яго фірма прапаноўвала паслугі па суправаджэнні дайвінгу, а таксама выратавальныя і рамонтныя працы на караблях — на вадзе і пад вадой. Верталёт патрэбны быў Цымэру для таго, каб мець магчымасць хутка рэагаваць на выклікі, паведамляе БелаПАН.

Як раней пісаў Тэлеграф, катастрофа адбылася на аэрадроме «Баравая» пад Мінскам а 15:40 8 жніўня. Верталёт зваліўся ў паўночна-заходняй частцы лётнага поля за 500-600 метраў ад гледачоў.

Как вам новость?
Головоломки