КДБ шукае найбольш верагоднага выканаўцу тэракту ў Мінску

12.04.2011 09:06
Архив Редакция

Па факце выбуху ў мінскім метрапалітэне Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па ч.3 арт.289 Крымінальнага кодэксу Беларусі ("Тэрарызм). Як паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі, у выніку аператыўна-следчых мерапрыемстваў былі атрыманы дадзеныя ў дачыненні найбольш верагоднага выканаўцы выбуху. У цяперашні час вядзецца яго вышук.

У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам у Беларусі ўвялі сістэму дзяржаўнага рэагавання на акты экстрэмізму. У КДБ створаны рэспубліканскі аператыўны штаб, якім кіруе старшыня ведамства Вадзім Зайцаў. Аператыўна-следчую групу, якая працуе на месцы здарэння, узначаліў намеснік Генеральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед. Па прапанове расійскага кіраўніцтва да 08:00 12 красавіка чакаецца прыбыццё экспертаў Федэральнай службы бяспекі Расіі.

Міліцыя пераведзена на ўзмоцнены рэжым кругласуткавага нясення службы. Колькасць патрулёў ў Мінску павялічылі.

Праваахоўныя органы заклікалі грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь важнай для следства інфармацыяй, у тым ліку аб асобах, якія могуць быць датычныя да арганізацыі і выканання выбуху, звяртацца па тэлефонах даверу ў КДБ (8 017) 219-92-99 альбо дзяжурную службу МУС. Любую інфармацыю па дадзеным факце таксама можна дасылаць на электронную пошту: vzryv@tttt_tel.

Міліцыя заклікае мінчукоў ўстрымацца ад паездак у транспарце з буйнагабарытнай паклажай

Мінская міліцыя таксама заклікае грамадзян устрымацца ад паездак у гарадскім транспарце з буйнагабарытнай паклажай без скрайняй неабходнасці. «Каб пазбегнуць канфліктных сітуацый просім у гэтыя дні праявіць павышаную ўвагу як да ўласных рэчаў, так і да нічыйных, а таксама просім устрымацца ад паездак з буйнагабарытнай паклажай без крайняй неабходнасці», — заявіў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 11 красавіка 2011 года ў 17:55 на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску адбыўся падрыў невызначанай выбухной прылады. Паводле экспертных ацэнак, магутнасць выбухной прылады ў тратылавым эквіваленце склала пяць кілаграмаў. Выбухная прылада, якая змяшчала сечаную арматуру, цвікі 80х8 міліметраў і металічныя шарыкі дыяметрам каля 15 міліметраў, было ўстаноўлена каля лавы на платформе станцыі.

Па афіцыйных дадзеных на 02:30 12 красавіка колькасць загінулых дасягнула 12 чалавек (шасцярых з іх удалося апазнаць). 149 чалавек звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя па медыцынскую дапамогу (з іх 22 у цяжкім стане, 30 — з траўмамі сярэдняй ступені цяжкасці).

Как вам новость?
Головоломки