Па падазрэнні ў нападзе на ізалятар на Акрэсціна затрымалі яшчэ аднаго актывіста

09.09.2010 12:57
Архив Редакция

Актывіст "Правага Альянсу" Ігар Чапіга быў затрыманы ў сябе дома 8 верасня. Падставай для затрымання маладога чалавека сталіся абвінавачанні ў датычнасці да нядаўняй атакі "кактэйлем Молатава" на Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) ГУУС Мінгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна. Дома ў актывіста міліцыя правяла ператрус, а крыху пазней следчы дапытаў затрыманага.

Па словах кіраўніка «Правага альянсу» Юрыя Карэтнікава, Ігар Чапіга заключаны пад варту на трое сутак, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней паведамляў Тэлеграф, па падазрэнні ў дачыненні да дадзенага інцыдэнту міліцыя 8 верасня таксама затрымала кіраўніка мінскай гарадзкой арганізацыі «Беларускай партыі Свабоды» Сяргея Папова.

Как вам новость?
Головоломки