Па прыросце ВУП Беларусь выйшла на другое месца ў СНД

06.09.2010 15:37
Архив Редакция

За першыя сем месяцаў 2010 года Беларусь на 7% павялічыла паказчык ВУП. Такім чынам, сярод краін СНД, якія прадставілі інфармацыю за гэты перыяд, Беларусь па дадзеным паказчыку заняла другое месца. Большы прырост ВУП зафіксаваны толькі ў Таджыкістане — 7,1%.

У Арменіі гэты паказчык склаў 4%, у Кыргызстане — 2,4%. Казахстан, Малдова, Расія, Туркменістан і Украіна інфармацыю аб ВУП за гэты перыяд не прадставілі, перадае БелаПАН.

Па прыросце раздробнага таваразвароту за гэты перыяд Беларусь заняла першае месца з паказчыкам 15,1%. У Казахстане гэты паказчык склаў 13,3%, у Таджыкістане — 11,6%, у Азербайджане — 8,4%, у Малдове — 7,9%, у Расіі — 3,9%. У Арменіі паказчык застаўся на ўзроўні мінулага года. У Кыргызстане адбыўся спад звароту на 4,3%. Узбекістан і Туркменістан інфармацыю аб раздробным таваразвабароце не прадставілі.

Па прыросце прамысловай вытворчасці ў студзені — ліпені 2010 года Беларусь заняла шостае месца з дзесяці з паказчыкам 9,6%. Такі ж паказчык прыросту прамысловай вытворчасці зафіксаваны ў Расіі. Больш высокія паказчыкі ў Кыргызстане — 29,2%, Арменіі — 11,4%, Украіне — 11,1% і Казахстане — 11%. Ва Узбекістане зафіксаваны рост прамысловай вытворчасці за гэты перыяд на 8%, у Малдове — 5,5%, у Азербайджане — 3,2%. Туркменістан інфармацыю не прадставіў.

Как вам новость?
Головоломки