Па ўсёй Беларусі затрымалі 240 удзельнікаў акцыі маўклівай салідарнасці — відэа

16.06.2011 13:06
Архив Редакция

Паводле папярэдніх дадзеных праваабарончага цэнтра "Вясна", у розных гарадах Беларусі, дзе ўвечары 15 чэрвеня людзі выйшлі на галоўныя плошчы на акцыю маўклівай салідарнасці, затрымалі больш за 240 чалавек. У цяперашні час юрысты арганізацыі ўдакладняюць колькасць затрыманых і ці будуць іх судзіць.

Па наяўных на дадзены момант дадзеных, у Мінску затрымалі 18 чалавек, у Берасці — 11, Віцебску — 20, Горадні — 22, у Гомелі — 5. Затрыманні прайшлі таксама ў Барысаве (27 чалавек), Баранавічах (3), у Салігорску (19), у Слуцку (6). Па два чалавекі затрымалі ў Жодзіне і Маладзечне, паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

Як перадаваў Тэлеграф, па дадзеных ГУУС Менгарвыканкама на Кастрычніцкай плошчы на акцыю маўклівай салідарнасці сабралася каля 500 чалавек. 15 найбольш актыўных удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі былі затрыманыя, а пасля адпушчаныя без складання пратаколаў.

Перад акцыяй міністэрства ўнутраных спраў Беларусі папярэдзіла аб магчымых правакацыях падчас несанкцыянаванага мерапрыемства, у тым ліку, аб магчымасці прымянення ўзрыўпакетаў, петард, нават да агнястрэльнай зброі.

Ёсць звесткі пра тое, што ў Гомелі, дзе ў акцыі ўзялі ўдзел каля 180 чалавек, двух затрыманых — грамадзяніна Расіі, жыхара Хабараўскага краю, і мясцовага жыхара будуць судзіць. Да суду іх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Как вам новость?