Па справе аб тэракце ў Мінску затрымалі некалькіх чалавек

12.04.2011 13:40
Архив Редакция

Кіраўнік аператыўна-следчай групы па расследаванні тэракту ў мінскім метро, намеснік генпракурора Беларусі Андрэй Швед 12 красавіка паведаміў, што праваахоўнікі затрымалі некалькіх асобаў па падазрэнні ў дачыненні да тэракту. Ці з'яўляюцца затрыманыя падазраванымі па крымінальнай справе, намеснік генпракурора не ўдакладніў.

Па словах Андрэя Шведа, у цяперашні час аператыўна-следчая група адпрацоўвае інфармацыя па затрыманых. Акрамя таго, кіраўнік групы паведаміў, што ў найбліжэйшы час улады абнародуюць фотаробаты падазраваных, складзеныя па словах відавочцаў выбуху, перадае БелТА.

Намеснік генпракурора заклікаў усіх тых, хто быў на месцы здарэння 11 красавіка з 17:40 да моманту выбуху, аказаць садзейнічанне следству. У той жа час Андрэй Швед папярэдзіў грамадзян аб адказнасці за распаўсюд недакладнай інфармацыі аб выбухах.

За чуткі аб выбухах міліцыя пагражае крымінальнай адказнасцю

Андрэй Швед падкрэсліў, што праваахоўнікі дбайна адсочваюць падобную інфармацыю, а тых, хто распаўсюджвае чуткі аб выбухах, могуць прыцягнуць да адказнасці, у тым ліку да крымінальнай.

Тым жа грамадзянам, якія дадуць праваахоўным органам матэрыялы, звесткі аб падрыхтоўцы або здзяйсненні злачынства, кіраванне ваеннай контрразведкі КДБ Беларусі гарантуе канфідэнцыяльнасць і адэкватнае ўзнагароджанне.

У УВК КДБ падкрэслілі, што сёння «мае значэнне ўся інфармацыя, якая адносіцца да надзвычайнага здарэння, у тым ліку фота ці відэаздымка, здзейсненая напярэдадні, у момант або пасля выбуху».

Как вам новость?
Головоломки