Пачаўся суд над экс-кіраўніком дэпартаменту фінрасследаванняў КДК

21.05.2010 17:36
Архив Редакция

У Беларускім ваенным судзе 21 траўня пачаліся слуханні крымінальнай справы, адным з фігурантаў якой з'яўляецца былы дырэктар дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК Анатоль Грамовіч. Судовыя слуханні праходзяць у закрытым рэжыме.

Анатоля Грамовіча затрымалі 15 студзеня мінулага года па падазрэнні ў атрыманні хабараў, ухіленні ад выплаты мытных плацяжоў. Генпракуратура прад’явіла яму абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 285 Крымінальнага кодэксу (удзел у злачыннай арганізацыі службовай асобы з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў), перадае БелаПАН.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі шостага сакавіка 2009 года начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Аляксандр Ракевіч, «досыць высокапастаўленыя супрацоўнікі праваахоўных органаў прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці па справе пра незаконны ўвоз у Беларусь буйных партыяў дарагіх тавараў па падробленых таварасуправаджальных дакументах».

Как вам новость?
Головоломки