Пачаўся збор подпісаў за прысваенне вуліцам імя Васіля Быкава

11.05.2010 14:56
Архив Редакция

Кампанія "Гавары праўду" пачала збор подпісаў за прысваенне вуліцам у Мінску і Горадні імя Васіля Быкава. Дзявятага і дзясятага траўня было сабрана каля чатырох тысяч подпісаў. Усяго аргкамітэт акцыі плануе сабраць больш pf 50 тыс. подпісаў па ўсёй Беларусі.

«У дамах было даволі мала людзей: хто на парадзе, хто на лецішчах, — паведаміла прэс-сакратарка кампаніі «Кажы праўду» Юлія Рымашэўская. — Але, гледзячы па тых водгуках, якія мы чулі, амаль усе кажуць, што, натуральна, павінна штосьці быць годнае памяці Васіля Быкава».
У вуліцу імя Васіля Быкава арганізатары акцыі заклікаюць пераназваць вуліцу Ульянаўскую ў Мінску і вуліцу Парыжскай Камуны ў Горадні. Імя вядомага беларускага пісьменніка таксама прапануюць прысвоіць адной з будучых станцый сталічнага метро.

Как вам новость?
Головоломки