Пачынаючы злодзей-дамушнік абакраў ў Горадні дзесяць кватэраў

04.02.2011 14:53
Архив Редакция

Беспрацоўны малады чалавек 1986 года нараджэння ўпершыню пайшоў на злачынства ў канцы студзеня, скарыстаўшыся класічнай схемай — ён заходзіў у незачыненыя дзверы кватэр шматпавярховых дамоў Горадні і выносіў адтуль грошы, а таксама першыя-лепшыя рэчы. Сярод іх — ноўтбук, прынтар, мабільны тэлефон, і відэакамера.

Калі следчыя органы дакажуць, што злачынствы здзяйсняў не ён адзін, а група асобаў, маладому чалавеку пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, піша Блог Гродна «s13«.

Злодзей збіраўся абрабаваць пенсіянерку пад выглядам электрыка

У дом 79-гадовай пенсіянеркі з Горадні патэлефанаваў невядомы мужчына, які прадставіўся электрыкам і папрасіў дазволу праверыць спраўнасць праводкі. Пенсіянерка запатрабавала пасведчанне, незнаёмец дастаў нейкую даведку, змест якой жанчыну не ўразіў. Тады зламыснік схапіў сумкуз дваццаццю тысячамі рублёў, якая стаяла побач. Пенсіянерка паспрабавала перашкодзіць злачынцу ўцячы, аднак той яе адштурхнуў, ад чаго жанчына ўпала.

Адправіўшыся ад шоку праз некалькі хвілін, пацярпелая выклікала міліцыю. Неўзабаве ўдалося ўстанавіць асобу падазраванага.

Ім апынуўся раней судзімы мужчына, які параўнальна нядаўна, са жніўня мінулага года, асталяваўся ў абласным цэнтры і перабіваўся часовымі падпрацоўкамі. Яго затрымалі па месцы жыхарства.

Как вам новость?
Головоломки