Пачобута аштрафавалі на 600 даляраў за 19 снежня

13.01.2011 17:38
Архив Редакция

Суд Кастрычніцкага раёна Мінску 13 студзеня прызнаў польскага журналіста Андрэя Пачобута вінаватым ва "ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу" 19 снежня ў Мінску і прысудзіў яго да штрафу ў памеры 1,75 млн. рублёў.

Сам Андрэй Пачобут з прысудам не згодны і збіраецца яго абскардзіць, перадае «Наша Нiва». 13 студзеня журналіст адправіцца дадому ў Горадню.

Як раней паведамляў Тэлеграф, увечары 12 студзеня ў Горадні затрымалі польскага журналіста Андрэя Пачобута, якога пасля ператрусу супрацоўнікі КДБ адвезлі ў Мінск у суд Кастрычніцкага раёна горада. «Гэта помста за маю журналісцкую дзейнасць, за тую няўдалую «гутарку», за скаргу ў пракуратуру», — адзначыў раней затрыманы.

Как вам новость?
Головоломки