Пацярпелых ад тэракту ў Мінску будуць лячыць расійскія дактары

12.04.2011 12:55
Архив Редакция

У аўторак, 12 красавіка, шэсць расійскіх лекараў вылецелі ў Мінск, каб аказваць дапамогу пацярпелым ад выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая". Пра гэта паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расіі. Брыгада медыцынскіх работнікаў складаецца з рэаніматолагаў, нейрахірургаў і траўматолагаў.

Усе дактары маюць досвед працы ў надзвычайных сітуацыях, уключаючы аказанне дапамогі пасля выбуху ў маскоўскім метро. Яны будуць аказваць кансультатыўную дапамогу ў трэцяй клінічнай лякарні беларускай сталіцы, куды паступіла большасць параненых. Акрамя таго, маскоўскія медыкі агледзяць трох расійскіх грамадзян, якія пацярпелі пры выбуху ў метро, паведамляе БелТА.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, міністэрства абароны Беларусі заявіла, што ў выніку выбуху ў Мінску пацярпелі 204 чалавекі.

Как вам новость?
Головоломки