Пад Барысавам у машыне зажыва згарэла сям'я з дзіцем

19.07.2010 15:28
Архив Редакция

У Барысаўскім раёне 18 ліпеня каля 18:45 на 25-м кіламетры дарогі Барысаў — Беразіно адбылося ДТЗ з удзелам грузавога аўтамабіля «ГАЗ 53Б» і іншамаркі Chrysler Town-Country. У выніку сутыкнення адбылося смазапаленне аўтамабіляў. У іншамарцы ад атрыманых апёкаў на месцы здарэння загінула сям'я з дзіцем. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.

48-гадовы кіроўца, які кіраваў грузавым аўтамабілем «ГАЗ 53Б», выконваючы левы паварот на палявую дарогу, не саступіў дарогу іншамарцы пад кіраўніцтвам 34-гадовай жыхаркі Магілёва, якая ехала ў сустрэчным напрамку.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыры іншамаркі — 37-гадовы муж і 12-гадовы сын — ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы здарэння, а другі, дзесяцігадовы сын жанчыны атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў лякарню.

Акрамя таго, у Мінску 18 ліпеня каля 03:15 25-гадовы кіроўца, які кіраваў аўтамабілем Nissan Sunny, рухаючыся на 13-м кіламетры Мінскай кальцавой дарогі з боку вуліцы Чыжэўскага ў напрамку вуліцы Ташкенцкай, не справіўшыся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі направа і здзейсніў наезд на асвятляльную мачту. Кіроўца ад атрыманых ранаў памёр на месцы.

Па дадзеных ДАІ, у перыяд з 16 па 18 ліпеня ў рэспубліцы было ўчынена 89 ДТЗ (у тым ліку тры ў нецвярозым стане), у якіх 19 чалавек (у тым ліку адно дзіця) загінула і 103 (у тым ліку двое дзяцей) атрымала раненні. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане затрымана 755 кіроўцаў і 27 416 з пачатку гэтага года. За шэсць месяцаў 2010 года кіроўцамі, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане здзейснена 295 ДТЗ, у якіх 55 чалавек загінула і 355 атрымала раненні.

Как вам новость?
Головоломки