Пад Горадняй грузавік ледзь не вынішчыў вёску

31.08.2010 14:00
Архив Редакция

Каля дзевяці гадзін раніцы 29 жніўня жыхар Горадні, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, скраў грузавы аўтамабіль "МАЗ", які належыць фермерскай гаспадарцы. Зух, не маючы пасведчання кіроўцы, паехаў па вёсцы Гінавічы, але не справіўся з кіраваннем і з'ехаў з дарогі на левую ўзбочыну, дзе пачаў змятаць ўсё на сваім шляху, паведамілі ў ДАІ Горадні і Гарадзенскай вобласці.

Грузавік пашкодзіў электраапору, аўтамабіль «Аўдзі 80», які стаяў на шляху, тры дрэвы, плот, летнюю кухню і калодзеж. Аўтамабіль спыніўся, толькі калі урэзаўся ў сцяну дома № 61.

Пацярпелых у выніку здарэння няма, паведамілі ў Гарадзенскім ДАІ.

Как вам новость?
Головоломки