Пад Горадняй п'яны кіроўца без правоў збіў п'янага пешахода

09.03.2011 16:26
Архив Редакция

Увечары 8 сакавіка, недалёка ад вёскі Пышкі Гарадзенскай вобласці кіроўца на аўтамабілі "Ніва" збіў 36-гадовага мужчыну, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Як высветлілі пасля супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Горадні і Гарадзенскай вобласці, кіроўца аўто таксама быў п'яны. Акрамя таго, правоў на кіраванне транспартным сродкам ён не меў.

За рулём «Нівы» апынуўся 24-гадовы жыхар вёскі Навумовіч Гарадзенскага раёна. Мужчына са сваім таварышам вяртаўся з Горадні, куды ён ездзіў па кветкі для сваёй каханай, а таксама па чарговую порцыю спіртнога, каб адзначыць свята.

Здзейсніўшы наезд на п’янага мужчыну, які раптоўна выскачыў на праезную частку, таварышы не адразу выклікалі ДАІ і «хуткую дапамогу». Мужчыны вырашылі адвезці траўмаванага пешахода да сабе дадому, аднак далёка з’ехаць мужчынам не ўдалося — ужо праз кіламетр у баку аўто скончылася паліва. Азірнуўшыся на задняе пасажырскае сядзенне і ўбачыўшы там акрываўленага чалавека, яны ўсё-ткі вырашылі спыніць сустрэчную аўтамашыну і патэлефанаваць у шпіталь.

Між тым, супрацоўнікам ДАІ яшчэ трэба высветліць, каму належыць аўтамабіль, на якім без пасведчанняў раз’яжджалі мужчыны.

Паводле інфармацыі ДАІ Горадні, у святочны дзень, 8 сакавіка, на дарогах вобласці інспектары адхілілі ад кіравання 28 нецвярозых кіроўцаў, 12 з іх — непасрэдна ў абласным цэнтры.

Как вам новость?
Головоломки