Пад Лагойскам жыўцом згарэлі чатыры чалавекі

05.04.2010 09:44
Архив Редакция

У прыватнай хаце ў вёсцы Убалоцце Лагойскага раёна позняй ноччу другога красавіка адбыўся пажар. Да пажару ў хаце знаходзіліся шэсць чалавек: бабуля, яе дачка з сужыцелем, двое дзяцей і пляменнік, які прыехаў у госці на вакацыі.  Па словах відавочцаў, маці паспела вывесці на вуліцу старэйшую дачку і пляменніка і вярнулася ў падпаленую хату за астатнімі чальцамі сям'і, аднак выбрацца з яе не змагла.

Самаму малодшаму з загінулых было толькі два гады. На момант, калі да месца здарэння прыбылі выратавальнікі, хата была цалкам абхопленая полымем. Суседзі сцвярджаюць, што загінулыя дапазна святкавалі дзень нараджэння, было відаць, як з трубы ішоў дым.

У наш час менавіта парушэнне правіл бяспекі пры эксплуатацыі печкавага апалу разглядаецца ў якасці асноўнай прычыны пажару, паведамляе партал «Плещеницы.By».

За апошнія некалькі дзён гэта ўжо другі пажар са згубай людзей у Плешчаніцкай зоне Лагойскага раёна. 31 сакавіка ў вёсцы Малыя Нястанавічы ў выніку пажару загінуў грамадзянін Каролік, 1969 года нараджэння. Прычына пажару — курэнне ў ложку ў нецвярозым стане.

Как вам новость?