Пад Лепелем загарэлася фура з півам

25.05.2010 11:30
Архив Редакция

Грузавік, які перавозіў 150 літраў піва, загарэўся 25 траўня ў 05:00 недалёка ад вёскі Старае Лядна Лепельскага раёна. Узгаранне задняй частка паўпрычэпа адбылося, па папярэдніх дадзеных, праз няспраўнасці тармазной сістэмы. 

Выратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне, перадае БелТА. У выніку агнём знішчана адно задняе кола, часткова згарэў тэнт на паўпрычэпе, яшчэ адно кола пашкоджана. Груз таксама часткова пашкоджаны.
Шкода ад пажару ацэньваецца ў чатыры мільёны рублёў, пры гэтым матэрыяльных каштоўнасцяў выратавана на 30 млн. рублёў. Грузавы аўтафургон Volvo-Fm-12 належыць расійскаму прадпрыемству з Калінінграда.

Как вам новость?
Головоломки