Пад Мазыром на нафтаправодзе "Дружба" адбылася аварыя

07.07.2010 12:43
Архив Редакция

Паводле паведамлення Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на адным з участкаў нафтаправода РУП «Гомельтранснафта «Дружба» ў Мазырскім раёне адбылася аварыя. У месцы тэхналагічнае адтуліны для выпуску паветра адбылася кароткачасовая разгерметызацыя трубаправоду.

Невялікую аварыю супрацоўнікі прадпрыемства з прыцягненнем спецыялістаў аператыўных ведамстваў і эколагаў ліквідавалі на працягу трох гадзін, паведамляе БелТА.

Па папярэдніх дадзеных, з трубы выйшла каля 400 літраў нафтапрадуктаў, якія ў выглядзе туману аселі на невялікай плошчы ў так званым тэхналагічным калідоры. Забруджвання водных аб’ектаў не адбылося.

Нафтаправод працуе ў штатным рэжыме. У цяперашні час праводзяцца аналізы адабраных глебаў для вызначэння ступені іх забруджання.

Как вам новость?
Головоломки