Пад Мінскам патанулі два дайверы

22.03.2010 11:26
Архив Редакция

Два дайверы патанулі ў вадасховішчы Дразды. Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў. На дадзены момант у сувязі з гібеллю дайвераў пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць праверку.

Памочнік пракурора распавёў, што пяцёра аматараў дайвінгу 21 сакавіка накіраваліся на дамбу вадасховішча Дразды. Двое з іх, 1977 і 1984 гадоў нараджэння, жыхары Мінска, надзелі рыштунак і пагрузіліся пад ваду, паведамляе БелТА.

«Іх сябры пайшлі апранацца, бо павінны былі апускацца ў другі заход. Прыкладна праз сем-дзесяць хвілін яны пачулі крыкі рыбакоў, якія клікалі па дапамогу», — адзначыў Сяргей Балашоў.

Па словах памочніка пракурора, дайверы мяркуюць, што іх сяброў моцнай плынню прыбіла да кратаў дамбы, і яны не змаглі самастойна выратавацца.

Как вам новость?
Головоломки