Пад Мінскам пройдзе "Парад феерверкаў" і ваеннае шоў

20.04.2010 12:17
Архив Редакция

Восьмага траўня ў ГСАК "Лагойск" пройдзе фэст "Парад феерверкаў". У яго рамках гледачы змогуць убачыць выступы вядучых піратэхнічных каманд Расіі, Украіны і Беларусі, а таксама ваенна-гістарычнае шоу трох эпохаў — Вялікага княства Літоўскага, Напалеонаўскіх войнаў і Вялікай Айчыннай.

Адраджэнне мастацтва салютаў і феерверкаў на тэрыторыі СССР было наўпрост звязана з Вялікай Айчыннай вайной. У 1943 годзе ўпершыню салютам над Чырвонай плошчай было адзначана вызваленне Белгарада і Арла ў рамках знакамітай Курскай бітвы — 12 залпаў з 124 гарматаў. З тых часоў яны суправаджалі кожную буйную перамогу той страшнай вайны, а кульмінацыяй стаў салют у гонар перамогі над Германіяй 9 траўня 1945 года — 30 залпаў з 1000 гарматаў. Пасля гэтага салют стаў неад’емным атрыбутам свята Перамогі.

Сёння мастацтва піратэхнікі сягнула далёка наперад, так што на «Парадзе феерверкаў» гледачоў чакаюць не проста размераныя залпы батарэяў, а сапраўдныя вогненныя спектаклі ў небе ў суправаджэнні музыкі. Сімвалічна, што пад Мінскам шоў у гонар 65-годдзя перамогі наладзяць лепшыя піратэхнікі трох славянскіх рэспубалік былога СССР — Расіі (EZ-Studio, Масква), Украіны («Эдэльвейс-феерверкі», Данецк) і Беларусі («Кальвін», Мінск), чые дзяды поруч ваявалі на франтах той вайны.

Таксама ў рамках фэсту можна будзе ўбачыць рэканструкцыю ваенных дзеянняў трох эпохаў. Гледачоў чакаюць паядынкі рыцараў часоў Вялікага княства Літоўскага, бітвы паміж рускімі і французскімі войскамі часоў Напалеона і баі паміж нямецкімі і савецкімі часткамі часоў Вялікай Айчыннай. Прычым, акрамя непасрэдна батальных сцэн, наведнікі змогуць пазнаёміцца з узбраеннем, амуніцыяй і побытам салдатаў розных часоў.

Квіток на фэст каштуе 30 тыс. рублёў. Уваход для дзяцей да 12 гадоў у суправаджэнні бацькоў, а таксама для курсантаў ваенных вучэльняў у форме — бясплатны. Да пляцоўкі фэсту можна дабрацца на асабістым транспарце (бясплатная паркоўка на тысячу машын) і на адмысловым бясплатным аўтобусе, які будзе курсіраваць ад Нацыянальнай Бібліятэкі. Пачатак праграмы а 17:00. Даведкі і заказ квіткоў: (029) 171 179 8.

parad-feerverkov-afisha.jpg

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки