Пад Мінскам застрэлілі дырэктара кампаніі па продажы аўтамабіляў

21.10.2010 15:24
Архив Редакция

Пад Мінскам стрэлам у галаву забілі дырэктара кампаніі па продажы аўтамабіляў ТАА «Глобал Аўта Сіці». 57-гадовага мінчука знайшлі мёртвым 16 кастрычніка. Па словах старшага памочніка пракурора Мінскай вобласці Таццяны Калінінай, ў 10:15 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна з тыльнага боку будынка прадпрыемствы знойдзены труп з агнястрэльным раненнем галавы.

Прадпрыемства, якім кіраваў загінулы мужчына, займалася продажам аўтамабіляў. Па звестках міліцыі, напярэдадні адбылася ўгода па продажы машыны. Дырэктар фірмы застаўся на ноч ахоўваць маёмасць, паведамляе газета «Звязда».

У ходзе агляду навакольнага тэрыторыі міліцыя знайшла непашкоджаны металічны сейф і сляды, якія паказваюць на тое, што труп перацягвалі з месца на месца.

Па дадзеным факце завялі крымінальную справу.

Как вам новость?
Головоломки