Пад Мінскам змеі пакусалі сем чалавек

21.07.2010 13:19
Архив Редакция

За паўтары тыдні змеі пад Мінскам пакусалі семярых чалавек. Пра гэта паведаміў загадчык аддзялення па лячэнні вострых атручанняў Лякарні хуткай дапамогі Андрэй Шмігельскі. «Ніхто не памёр. Кусаюць збольшага гадзюкі, у рукі і ногі», — адзначыў доктар.

Як паведаміў Андрэй Шмігельскі, найбольшая верагоднасць быць укушаным існуе пры збіранні ягад і грыбоў. «Апускаючы руку ў кусты, складана заўважыць змяю, а яна ваша дзеянне расцэньвае як агрэсію і таму кусае. Гадзюкі любяць забалочаныя і вільготныя месцы ў лесе», — заявіў медык, перадае «Комсомольская правда».

Ён удакладніў, што самыя небяспечныя ўкусы змеяў — у галаву, шыю і судзіны. Паступаючы ў кроў, яд прыводзіць да слабасці, галавакружэння, млявасці, млоснасці і ванітаў, пачашчаецца пульс і біццё сэрца.

Паводле лекараў, пры ўкусе змяі, неабходна адсмактаць яд, затым месца укусу апрацаваць антысэптыкам, накласці чыстую павязку і не рухаць пакусанай рукой або нагой. Таксама медыкі раяць піць як мага больш вадкасці і неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Как вам новость?
Головоломки