Пад Пінскам кіроўца цудам выжыў у страшным ДТЗ — фота

28.09.2010 12:03
Архив Редакция

Учора, 27 верасня, каля 22:30 у вёсцы Ставок Пінскага раёна адбылося ДТЗ. Кіроўца аўтамабіля Fiat не змог справіцца з кіраваннем і на мосце праз раку Мерачанка сутыкнуўся з раздзяляльным бардзюрам. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Кіроўца не змог выбрацца з салона аўтамабіля самастойна — прыйшлося выклікаць ратавальнікаў. Аператыўна прыбылі супрацоўнікі МНС вынялі мужчыну з машыны і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. У цяперашні час пацярпелы з траўмамі рознай ступені знаходзіцца ў бальніцы.ДТП под Пинском 27.09.10 5142_1944_1024x768_mc.jpg

Thumbnail image for ДТП под Пинском 27.09.10_5143_1945_1024x768_mc.jpg

Как вам новость?