Пад Полацкам скралі Hummer заснавальніка бой-бэнда «Ласковый май»

11.03.2010 09:40
Архив Редакция

У Полацкім раёне Віцебскай вобласці невядомыя скралі аўтамабіль Hummer. З заявай у міліцыю звярнуўся жыхар Полацкага раёна, які па даверанасці кіраваў дарагім пазадарожнікам. Па папярэдніх дадзеных пацярпелы кіраваў дарагім джыпам па даверанасці, а належыць ён стваральніку першага ў СССР бой-бэнда «Ласковый май».

Дзясятага сакавіка па дадзеным факце ўзбудзілі крымінальную справу па частцы чацвёртага артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж у асабліва буйным памеры». Да вышуку аўтамабіля колеру залацісты металік 2005 году выпуску хуткім часам могуць далучыцца калегі беларускіх міліцыянераў з прымежных раёнаў Расійскай Федэрацыі. Па адной з версій згон маглі здзейсніць па замове расійскія профі, паведамляе інтэрнэт-выданне “Народныя навіны Віцебску”.

У ДАІ ў Віцебскай вобласці стаіць на ўліку восем аўтамабіляў Hummer. Па дадзеных аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскай вобласці, з пачатку 2010 года ў вобласці выкрадзена і сагнана 34 аўтамабілі, знойдзены 31. Hammer у спісах выкрадзеных з’явіўся ўпершыню.

Как вам новость?
Головоломки