Пад Салігорскам жанчына трапіла пад камбайн і пазбавілася галёнак

13.09.2010 12:12
Архив Редакция

Недалёка ад Салігорску днём 11 верасня на кукурузным полі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Краснадворцы" пад жнярку камбайна "Палессе-80" трапіла 54-гадовая жанчына. Жанчыну даставілі ў цэнтральную раённую лякарню, дзе лекарам давялося ампутаваць жанчыне абедзве галёнкі. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

Жанчына збірала кукурузу на полі і, верагодна, не заўважыла набліжэння камбайна, які ў гэты час праводзіў уборку кукурузы, перадае БелТА. У прэс-службе МНС адзначылі, што такія няшчасныя выпадкі адбываюцца штогод.
 
У міністэрстве растлумачылі, што пацярпелымі звычайна аказваюцца пенсіянеры ці людзі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Няшчасныя выпадкі ж звычайна адбываюцца на кукурузных палях: бо кукуруза дастаткова высокая, заўважыць набліжэнне камбайна бывае дастаткова складана.

Как вам новость?
Головоломки